價格:免費
更新日期:2016-02-12
檔案大小:1.3M
目前版本:1.0
版本需求:Android 4.0 以上版本
官方網站:http://jascarka.ziolki.by
Email:devloa@gmail.com
Мабільная версія беларускай настолкі з нечаканымі словазлучэннямі і акіянам пазітыву для вясёлых кампаній. "Яшчарка" - гэта амаль як "Кракадзіл", але па-беларуску!
Гуляць у “Яшчарку” вельмі проста: націсніце кнопку “Загадаць!” і атрымайце ўнікальнае словазлучэнне, якое трэба паказаць сваім сябрам толькі пры дапамозе жэстаў, рухаў і мімікі. Хто першы адгадае словазлучэнне – загадвае наступным!
Запампуйце «Яшчарку» на свой смартфон, каб у любы момант пагуляць з сябрамі –на вечарыне, дома, на прыродзе, або ў дарозе — аўтобусах, электрычках ды цягніках.
Гульня змяшчае 120 прыметнікаў і 120 назоўнікаў, якія выбіраюцца выпадковым чынам. Калі слова ўжо загадвалася, то прапусціце яго і націсніце кнопку “Загадаць!” яшчэ раз.
Прапановы і заўвагі дасылайце сюды - razam.game@gmail.com
Таксама можаце набыць папяровую версію “Яшчаркі” – падрабязнасці на сайце jascarka.ziolki.by