速報APP / 社交 / СВАЕ

СВАЕ

價格:免費

更新日期:2018-07-17

檔案大小:2.1M

目前版本:1.1.4

版本需求:Android 4.4 以上版本

官方網站:https://svaje.by

Email:pk@majstar.com

聯絡地址:隱私權政策

СВАЕ(圖1)-速報App

Падкажам дзе паесці, заправіць аўто, нешта набыць ці проста завітаць і прыцаніцца, але пры гэтым і паразмаўляць па-беларуску. Бо калі ўжо і несці свае грошы камусьці, то лепш ужо сваім, беларускаарыентаваным бізнэсам, якія разумеюць і паважаюць нас і нашу мову!

СВАЕ(圖2)-速報App

Вы можаце праглядаць як усе бліжэйшыя да Вас такія месцы, так і месцы з абранай катэгорыі (напрыклад, крамы адзення). Для кожнага месца мы пакажам час працы, тэлефон, іншую інфармацыю, і вядома ж, пракладзем туды для вас маршрут. Для кожнага месца мы імкнемся максімальна падрабязна патлумачыць, у якім выглядзе там ёсць жывая беларуская мова. Часам патрэбна выклікаць патрэбнага супрацоўніка.. а часам беларускамоўны сэрвіс можна атрымаць толькі ў пэўныя гадзіны – усё гэта можна зразумець, калі пачытаць "Даведку ад СВАІХ".

СВАЕ(圖3)-速報App

Спіс прадпрыемстваў фармуецца з сайту СВАЕ.БЕЛ і калі вы хочаце пабачыць у гэтай аплікацыі свой бізнэс, паслугу ці месца, ці проста падказаць якое-небудзь добрае месца для ўключэння ў каталог, шчыра запрашаем завітаць на СВАЕ.БЕЛ ды зарэгістравацца. Таксама праз сайт можна атрымаць бясплатныя налепкі для Вашага бізнэсу, каб наведвальнікі ведалі, што Вы – беларускаарыентаваны бізнэс і размаўляеце па-беларуску.

СВАЕ(圖4)-速報App

Калі вы – беларускамоўны чалавек, для нас выключна важна, каб вы дзяліліся сваім досведам. Пакідайце, калі ласка, водгукі на сайце! Зойме літаральна хвіліну, а карысць усім!

СВАЕ(圖5)-速報App

Наша праграма паказвае ня толькі камерцыйныя месцы. Для буйных гарадоў мы падтрымліваем актуальны спіс школ, а ў Менску – поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускай мовай навучання. Таксама музэі, тэатры, бібіліятэкі і г.д. База ўвесь час папаўняецца і актуалізуецца. А яшчэ на нашым сайце ёсць заўсёды актуальны спіс беларускамоўных і беларускаарынтаваных кампаній супольнага фінансавання (краўдфандынгі), каб вы не шукалі доўга, калі захочацца ахвяраваць рубель на беларускую справу.

СВАЕ(圖6)-速報App

СВАЕ.БЕЛ – таму што тут свае.

СВАЕ(圖7)-速報App

СВАЕ(圖8)-速報App