速報APP / 教育 / Краіна казак

Краіна казак

價格:免費

更新日期:2018-10-30

檔案大小:35M

目前版本:3.1

版本需求:Android 4.0 以上版本

官方網站:mailto:alex73mail@gmail.com

Краіна казак(圖1)-速報App

Запрашаем бацькоў і дзетак у захапляльнае падарожжа па "Краіне казак"!

Праілюстраваныя і агучаныя дзіцячыя кнігі, вясёлыя песенькі ды мілагучныя калыханкі, чытанкі, мультфільмы, і ўсё гэта на беларускай мове!

Кнігі дзеткам:

- беларускія народныя казкі

- аўтарскія казачныя гісторыі

Краіна казак(圖2)-速報App

- пазнавальныя кнігі

Усе кнігі яскрава праілюстраваныя і прафесійна агучаныя, разлічаныя на дашкольны і малодшы школьны ўзрост.

"Чытанка для дзіцячага садка" утрымлівае больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў.

Песенькі:

Слухаючы музычныя творы dream-band "Агатка" цяжка ўседзець на месцы, бо гэта суцэльная весялосць і гарэзлівасць! У "Краіне казак" вы знойдзеце песні на словы беларускіх паэтаў (Р.Барадуліна, І.Бурсава, А.Хадановіча і інш.), а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.

Краіна казак(圖3)-速報App

Альбом "Мой сябар анёлак" - супольны музычны праект Змітра Вайцюшкевіча, WZ-orkiestra і салістаў з шэрагу беларускіх гуртоў на вершы Арцёма Кавалеўскага!

Калыханкі:

Улюбёныя і малавядомыя, аўтэнтычныя і сучасныя, — ў "Краіне казак" вы знойдзеце калыханку на любы густ. І нават зможаце прачытаць і вывучыць словы, каб наступным разам праспяваць яе свайму дзіцяці самім!

Калыханкі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча абавязкова прыдуцца даспадобы і дзеткам, і дарослым!

35 аўтарскіх аўдыёказак Сяргея Вітушкі, Алены Масла і Ігара Кузьмініча, "Казачкі на добры сон" Віталя Краўчанкі!

Краіна казак(圖4)-速報App

Карткі Домана для самых маленькіх.

І шмат, шмат беларускіх мультфільмаў.

Краіна казак(圖5)-速報App