價格:免費
更新日期:2019-09-06
檔案大小:3.6M
目前版本:2.0.4
版本需求:Android 4.0.3 以上版本
官方網站:http://ssrlab.by
Email:krokapp.ssrlab@gmail.com
聯絡地址:隱私權政策
KrokApp – гэта IT-платформа, якая дазваляе пачуць цікавыя факты, практычную інфармацыю і карысныя падказкі па ходзе руху чалавека на мясцовасці. KrokApp пераўтварае краіну ў вялікі «разумны дом» – зразумелы, дынамічны, сучасны.
Зараз праз мабільную праграму KrokApp можна праслухаць інфармацыю пра больш за 50 гарадоў Беларусі. Кантэнт даступны на трох мовах – беларускай, англійскай, рускай. Ужо распрацаваны прататып для чэшскай і кітайскай моў. Кантэнт-правайдэры актыўна дадаюць кантэнт на агульны BigData сэрвер krokapp.com, які імгненна дае доступ да электронных дадзеных усім карыстальнікам.
IT-платформа KrokApp адкрытая для ўдасканалення і развіцця праграмістамі, а таксама для папаўнення карыснымі дадзенымі ад гісторыкаў, прафесійных гідаў, турыстыных цэнтраў, мясцовых краязнаўцаў, музеяў і аматараў.
Агульны сцэнар выкарыстання
Турыст Ян робіць перасадку ў Мінску з цягніка на самалёт, у яго ёсць вольных 10-20 гадзін часу. KrokApp прапаноўвае яму пэўную колькасць кропак для наведвання, адносна пэўнай колькасці вольных гадзін. Дадаткова, калі Ян адзначыць жаданне падмацавацца і нешта набыць – KrokApp скарэктуе маршрут адпаведным чынам.
Праблема, якая вырашаецца
У Беларусі 110 гарадоў. Колькасць гарадоў, пра якія можна даведацца праз мабільныя праграмы (не аўдыягіды), якія размешчаны ў краме мабільных праграм Google Play: да 20. Меньш за 10 мабільных праграм з аўдыякантэнтам па вялікіх гарадах Беларусі. Няма адзінай праграмы, якая сабрала б і зручна прадставіла гістарычную і культурную інфармацыю пра гарады Беларусі. Таксама неабходна адзначыць, што ў Беларусі больш за 27000 населеных пунктаў, пра якія б можна было распавесці сучаснымі сродкамі больш шырокай аўдыторыі – замежным турыстам, жыхарам гарадоў і жыхарам саміх населеных пунктаў.
Па выніках апытання адвольных мінакоў – з 20 апытаных толькі 1 чалавек быў здольны назваць славутасці, якія знаходзяцца не ў адным горадзе, а па меньшай меры, у 5 розных населеных пунктах.
Сацыяльны эфект
Забеспячэнне якаснага сэрвісу і прадстаўлення гарадоў і мясцін замежнікам.
Забеспячэнне зацікаўленасці спадчынай беларускай культуры мясцовых жыхароў гарадоў і іншых населеных пунктаў.
Рэклама і прасоўванне малавядомых рэгіянальных аб'ектаў культурнай і гістарычнай значнасці.
Узняццё ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі.
Прыцягненне ўвагі да аб'ектаў культурнай і гістарычнай значнасці, якія знаходзяцца ў аварыйным стане (аб'екты дойлідства).
Поспехі праекта
Зроблена працоўная мадэль KrokApp. Апублікавана ў вольным доступе ў інтэрнэт-краме мабільных праграм Google Play: goo.gl/v5RRTu
Зроблена інтэрнэт-платформа праекта, дамены: krokapp.by, krokam.by, krokapp.com, krokam.com.
Даступныя мовы: беларуская, англійская, руская, чэшская (прататып), кітайская (прататып).
Можна азнаёміцца з некаторымі фактамі пра 50+ гарадоў Беларусі.
Праект выйграў намінацыю “Рэгіянальныя праграмы” ў конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend 8.
Праект у СМІ – артыкулы ў афіцыйных газетах «Наука», «СБ:Беларусь сегодня», на тэлевізіі TUT.by, рэпартаж пра праект у праграме «Главный эфир» на тэлеканале Беларусь-1, навінавых парталах абласных гарадоў.
Праект паспяхова прасоўваецца праз сацыяльныя сеткі – Вконтакте і Facebook.
Планы праекта, напрамкі для інвеставання і дадатковых падпраектаў
Дадаць не толькі ўсе славутасці ўсіх 110 гарадоў, але і інфармацыю пра астатнія 27000 населеных пунктаў.
Адаптаваць кантэнт для іншых моў, напрыклад, чэшскай, кітайскай.
Укараніць сістэму аўтаматычнага ўключэння аўдыягіда па ходзе руху карыстальніка.
Усталёўваць доўгатэрміновыя кантакты з прафесійнымі гісторыкамі, экскурсаводамі, этнографамі для стварэння базы дадзеных высокай якасці.
Арганізаваць магчымасці дадання ўласнай інфармацыі для экскурсаводаў, краязнаўцаў, гісторыкаў і іншых карыстальнікаў. Экскурсаводы змогуць атрымаць дадатковую магчымасць заробку, дзякуючы размяшчэнню платнага кантэнту ў KrokApp.
Распрацаваць мабільную праграму для iPhone, Windows Phone.
Знайсці партнёраў па падтрымцы праекта.